28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска ўвайшла ў лік 50 лепшых фатографаў-партрэтыстаў па версіі Sony World Photography Awards 2017, паведамляе БЕЛТА.
Вынікі аднаго з буйнейшых сусветных конкурсаў фатаграфіі апублікаваны 28 лютага. У ім прынялі ўдзел мастакі са 183 краін свету і 105 692 фатаграфіі. Работы адбіраліся ў намінацыях: "Архітэктура", "Культура", "Калаж", "Рух", "Прырода", "Партрэт", "Нацюрморт", "Стрыт-фатаграфія", "Падарожжы", "Дзікае жыццё".
У катэгорыі "Партрэт" адной з 50 лепшых стала фатограф з Мінска Таццяна Цыганова. Фотапартрэт дачкі Таццяны не застаўся незаўважаным.
Як расказала Таццяна Цыганова, яна займаецца партрэтнай фатаграфіяй і з'яўляецца пераможцай шматлікіх міжнародных конкурсаў. На фотаконкурсе Sony World Photography Awards Таццяна стала commended photographer - рэкамендаваным фатографам.