6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзіслава Пранько заваявала першы залаты медаль для беларускай каманды на адкрытым Кубку Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у падмаскоўным Ігнатаве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Брэсцкая спартсменка стала лепшай у спаборніцтвах па стральбе з малакалібернай вінтоўкі.
Раней сярэбраным прызёрам кубкавага турніру стаў беларускі стралок Уладзіслаў Дземеш, а Ілья Чаргейка заваяваў бронзавы медаль.
У юніёрскіх спаборніцтвах бронзавыя ўзнагароды заваявалі беларускія стралкі Іван Казак і Лізавета Цыдзік.
У спаборніцтвах адкрытага Кубка Расіі прымаюць удзел 28 беларускіх стралкоў, турнір завершыцца 12 чэрвеня.