11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Марыя Мамашук заняла першае месца на міжнародным турніры па барацьбе "Гран-пры Іспаніі", які завяршыўся ў Мадрыдзе, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі барацьбы.
Спартсменка выступала ў вагавой катэгорыі да 63 кг. У першым паядынку на турніры беларусцы процістаяла чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету і Еўрапейскіх гульняў Настасся Грыгор'ева з Латвіі. Паядынак Марыя Мамашук выйграла з лікам 6:2. У чвэрцьфінале яна была мацнейшая за Моі Нюгрэн са Швецыі - 14:0, за выхад у фінал будучая пераможца адолела балгарку Таюбе Юсэйн - 7:0. У вырашальным паядынку Марыя Мамашук перамагла нігерыйку Абарудуду Блесінг - 4:2.
У Мадрыдзе на "Гран-пры Іспаніі" зборная Беларусі была прадстаўлена адной спартсменкай. Усяго ж у турніры прынялі ўдзел атлеты з 27 краін.