10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на 5-м месцы ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мінулым тыдні Сабаленка не гуляла і ў яе актыве па-ранейшаму 3470 ачкоў. На гэтым тыдні Арына Сабаленка выступіць на турніры ў амерыканскім Сан-Дыега. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка цяпер знаходзіцца на 24-й пазіцыі (1897 ачкоў), Аляксандра Сасновіч паднялася на 29-ы радок (1546).
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 10 485 ачкоў;
2. Унс Джабір (Туніс) - 4885;
3. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4010;
4. Паўла Бадоса (Іспанія) - 3934;
5. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3470;
6. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3447;
7. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3355;
8. Кока Гаўф (ЗША) - 3047;
9. Сімона Халеп (Румынія) - 3025;
10. Каралін Гарсія (Францыя) - 2930.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 70-е месца (730 ачкоў), Ягор Герасімаў знаходзіцца на 215-й пазіцыі (245).
1. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6740;
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5810;
3. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5645;
4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5245;
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5065;
6. Аляксандр Звераў (Германія) - 5040;
7. Новак Джокавіч (Сербія) - 4320;
8. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3510;
9. Андрэй Рублёў (Расія) - 3480;
10. Кэмеран Норы - (Вялікабрытанія) - 3445.