Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Чэр 2024

Беларускі ўзялі дзве бронзы на турніры па фехтаванні на калясках у Францыі

Беларускі ўзялі дзве бронзы на турніры па фехтаванні на калясках у Францыі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі сталі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў па фехтаванні на калясках у французскім горадзе Аранж, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у турніры прынялі шасцёра беларускіх паралімпійцаў: чацвёра мужчын і двое дзяўчат. У фехтаванні на шпагах у жанчын бронзавым прызёрам стала Яна Шлыкава - на стадыі адной чацвёртай беларуска перамагла францужанку Стэфані Друа Малармэ, а ў паўфінале ўступіла будучай чэмпіёнцы Трыніці Лаўціэн з Канады.

Таксама бронзавы медаль у фехтаванні на шаблях заваявала Кацярына Мышко. У чвэрцьфінале наша спартсменка была мацнейшай за Марго Фурмон з Францыі, але ў наступным крузе прайграла яе суайчынніцы Энарэ Тар'ю. Перамогу ў шаблістак атрымала брытанка Джэма Коліс.

У мужчынскіх спаборніцтвах беларусы Мацвей Дамарацкі і Іван Ажгірэй трапілі ў васьмёрку лешых у рапірыстаў, а Руслан Зімніцкі і Данііл Савёнак увайшлі ў топ-8 у фехтаванні на шаблях.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі