8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Павел Варабей прызнаны лепшым маладым іграком тыдня чэмпіянату КХЛ. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі абаронца Павел Варабей, які гуляе за кітайскі "Куньлунь", у трох апошніх матчах набраў 2 ачкі, а яго шайба ў вароты "Нафтахіміка" стала пераможнай. Малады абаронца не завяршыў ні адну з гэтых сустрэч з адмоўным паказчыкам карыснасці, у сярэднім праводзіў на лёдзе 10 хвілін 19 секунд і зрабіў 8 кідкоў па варотах.
Таксама лепшымі ігракамі тыдня чэмпіянату КХЛ у сваіх амплуа сталі галкіпер Юха Метсола з "Амура", абаронца Раман Саўчанка з "Барыса", нападаючы Сяргей Шумакоў з ЦСКА.