10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі падыходзяць да завяршэння спаборніцтвы па Беларускі выйгралі серабро і бронзу каманднага першынства ў стральбе з пісталета на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Адзін з апошніх камплектаў узнагарод у ціры быў разыграны ў камандным першынстве па стральбе з малакалібернага пісталета сярод юніёрак. Перамогу ў гэтай дысцыпліне атрымалі дзяўчаты з Расіі, другі вынік паказала каманда "Беларусь-1" у складзе Зоі Дасько, Аляксандры Пятровай і Ульяны Даніленка. Тройка "Беларусь-2", за якую выступалі Аліна Несцяровіч, Кацярына Іванова і Дзіяна Дароніна, заваявала бронзавыя ўзнагароды.