24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка (86-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў чвэрцьфінальную стадыю турніру катэгорыі АТР-250 у швейцарскай Жэневе з прызавым фондам 562 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім матчы 1/8 фіналу Івашка абыграў французскага тэнісіста Адрыяна Манарына (47) - 6:4, 4:6, 6:3. Таксама беларус аказаўся мацнейшым за аргенцінца Гвіда Пелья (421) - 6:4, 7:5.
Турнір у Жэневе фінішуе 27 мая, а потым тэнісісты возьмуць курс на Парыж, дзе з 28 мая па 11 чэрвеня адбудзецца другі ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Францыі.