12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка пераможна стартаваў на турніры катэгорыі АТР-250 у іспанскім Хіхоне з прызавым фондам $612 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым раўндзе беларус, які займае 70-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолеў у трохсэтавым паядынку іспанскага тэнісіста Фелісіяна Лопеса, які знаходзіцца на 415-й пазіцыі, - 6:3, 6:7 (5:7), 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 20 мінут. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Ілья Івашка сустрэнецца з дзявятай ракеткай планеты расіянінам Андрэем Рублёвым.
Спаборніцтвы ў Хіхоне завершацца 16 кастрычніка.