11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (74-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у 1/16 фіналу турніру катэгорыі ATP-1000 у Монтэ-Карла з прызавым фондам 5,8 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У 1/32 фіналу беларус перамог у трохсэтавым паядынку брытанца Даніэла Эванса (28) - 2:6, 6:2, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 54 мінуты. У другім раўндзе сапернікам Івашкі будзе расійскі тэнісіст Карэн Хачанаў (12).
Ілья Івашка прабіўся ў асноўную сетку, пераадолеўшы два кваліфікацыйныя бар'еры. У першым крузе кваліфікацыі беларус выйграў у француза Юго Гастона (104) - 6:4, 6:4, а потым перамог японскага тэнісіста Таро Даніэля (98) - 6:4, 6:7 (6:8), 6:2.
Спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах Монтэ-Карла фінішуюць 16 красавіка.