26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі паспяхова стартаваў на турніры ў швейцарскім Гштадзе (прызавы фонд - 540 тыс. еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым матчы парнага разраду Васілеўскі разам з чылійцам Хансам Падліпнікам-Кастылья ўпэўнена перайграў інтэрнацыянальны дуэт Факунда Багніс (Аргенціна) / Тара Даніэль (Японія) у двух сэтах - 6:2, 6:2. Сустрэча прадаўжалася ўсяго 45 хвілін.
На прадстаўнічым турніры ў нямецкім Гамбургу (прызавы фонд - 1,5 млн еўра) беларус Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар у першым крузе сустрэнуцца з аргенцінскім тандэмам Федэрыка Дэльбоніс / Леандра Маер.