30 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў выйшаў у фінал Гульняў у скачках у вышыню, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сваёй лепшай спробе прадстаўнік Віцебскай вобласці ў галоўнай камандзе краіны паказаў рэзультат 2 м 28 см.
Яшчэ адзін беларус, Дзмітрый Набокаў, спыніўся на адзнацы 2 м 25 см і завяршыў барацьбу за ўзнагароды.
У фінальнай стадыі за медалі ў скачках у вышыню ў мужчын пазмагаюцца 12 лепшых атлетаў. Яна намечена на 1 жніўня (пачатак у 13.10 па мінскім часе).