13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча заняў чацвёртае месца на дзясятым этапе ралі-марафону "Дакар" у заліку грузавікоў. Беларус Аляксандр Васілеўскі завяршыў этап на шостым радку. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ралі "Дакар".
Беларускі гоншчык Сяргей Вязовіч пераадолеў спецучастак даўжынёй 449 км за 5 гадзін 45 мінут 57 секунд, заняўшы чацвёртае месца. Адставанне ад лідара этапу, расіяніна Эдуарда Нікалаева, склала 12 мінут 51 секунду. У камандзе Сяргея Вязовіча штурман Павел Гаранін і механік Андрэй Жыгулін.
Наперадзе яшчэ два этапы ралі. "Дакар-2017" фінішуе 14 студзеня ў Буэнас-Айрэсе. Пакуль лепшая пазіцыя ў беларусаў належыць камандзе Аляксандра Васілеўскага, якая займае сёмае месца ў агульным заліку грузавікоў.