6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук заваяваў бронзу II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларус выдатна правёў паядынак за трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 130 кг, упэўнена перамогшы армянскага спартсмена Разміка Курдзяна.
Пераможцам у гэтай вазе стаў расіянін Марат Кампараў, які адолеў у фінале Сархана Мамедава з Азербайджана. Беларускія барцы грэка-рымскага стылю 5 жніўня сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод.