27 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў (81 кг) з перамогі стартаваў на алімпійскім турніры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Атлет з Гомельскай вобласці выйграў у спартсмена з Самоа Ато Леау Пладзіцкі-Фаогалі. Перамогу беларускаму спартсмену, які дзейнічаў на рынгу ў сваёй любімай атакуючай манеры, аддалі чатыры з пяці суддзяў, якія абслугоўвалі бой.
"Упершыню сустрэўся ў сапернікам з Самоа. Спачатку трэба было паглядзець яго і зразумець, як супраць яго працаваць. Трэба аддаць належнае - на старце ён выглядаў нядрэнна. У другім і трэцім раўндах я меў перавагу. Хоць яшчэ неабходна прыбаўляць у руху. Усё ж такі гэта галоўны турнір. Ніколі не перапыняў падрыхтоўку, трэнер усё падлічыў, спадзяваўся, што паеду ў Японію. Аказалася, усё не дарэмна. Я тут, у Токіа, і выйграў першы бой. Прывітанне першаму трэнеру ў Гомелі Сяргею П'янову. Ён вельмі за мяне перажывае", - пракаменціраваў свой паядынак спартсмен.
Наступным сапернікам беларускага баксёра 30 ліпеня будзе новазеландскі атлет Давід Нюка.