3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд у гіравым суперспрынце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў Мінску ў час мерапрыемстваў у гонар Дня Незалежнасці вядомы асілак палепшыў сваё дасягненне ў намінацыі жым гіры 32 кг лежачы левай рукой. Новы рэкорд - 30 пад'ёмаў за 45 секунд. Да гэтага было 23 пад'ёмы за 30 секунд. Цяперашні рэзультат - абсалютна лепшы для атлетаў ва ўзроставай групе 60-64 гады.
Пасля сённяшняга рэкорднага падыходу 62-гадовы Вячаслаў Харанека адзначыў, што Дзень Незалежнасці нараўне з Днём Перамогі для яго свяшчэннае свята.