5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь размясцілася на 37-м радку ў штогадовым рэйтынгу
Global Creativity Index-2015, заняўшы самую высокую пазіцыю сярод краін СНД. Усяго ў даследаванні прымалі ўдзел 139 дзяржаў свету.Расія апынулася на наступным радку - 38-м. Лідарамі рэйтынгу
Global Creativity Index-2015 сталі Аўстралія, ЗША і Новая Зеландыя. У першую дзясятку таксама трапілі пяць заходнееўрапейскіх краін - Данія, Фінляндыя, Швецыя, Ісландыя і Нідэрланды.У рамках даследавання эксперты ацэньваюць краіны свету па трох Т: "Талент", "Тэхналогіі" і "Талерантнасць". На думку спецыялістаў, Беларусь займае даволі высокую пазіцыю ў рэйтынгу ў многім дзякуючы сваім жыхарам - у катэгорыі "Талент" рэспубліка ўвайшла ў першую дзясятку, заняўшы 8-е месца, па суседстве са Славеніяй, Швецыяй і Новай Зеландыяй.
У аналітыкаў не было даных па Беларусі, якія далі б магчымасць падлічыць долю так званага "крэатыўнага класа" ў структуры насельніцтва. У адпаведнай графе стаіць прочырк.
У сферы тэхналогій Беларусь уваходзіць у лік 50 лепшых, займаючы 41-е месца.
Самае слабае месца Беларусі, на думку экспертаў, - гэта талерантнасць. Тут спецыялісты, якія складаюць рэйтынг, ацэньвалі ступень адкрытасці дзяржавы для інавацый, новых ідэй. Па талерантнасці Беларусь апынулася на 97-й пазіцыі.