11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 87-е месца ў апублікаваным сёння чарговым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У параўнанні з мінулым спісам, абнародаваным 10 красавіка, становішча каманды Міхаіла Мархеля не змянілася, за мінулыя два месяцы беларусы не правялі ні аднаго матчу і ўсё таксама маюць 1283 ачкі.
Топ-10 чэрвеньскага рэйтынгу ФІФА:
1. Бельгія - 1765 ачкоў,
2. Францыя - 1733,
3. Бразілія - 1712,
4. Англія - 1661,
5. Уругвай - 1645,
6. Харватыя - 1642,
7. Партугалія - 1639,
8. Іспанія - 1636,
9. Аргенціна - 1623,
10. Калумбія - 1622.
З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў зборнай Украіны, якая знаходзіцца на 24-й пазіцыі (1537 ачкоў), 38-е месца ў расіян (1470). Каманда Грузіі, з якой беларусам трэба будзе гуляць у плэй-оф чэмпіянату Еўропы, займае 91-е месца, маючы 1267 балаў.
Пакуль у сувязі з пандэміяй каранавіруса ўсе міжнародныя матчы адменены, а наступны рэйтынг ФІФА плануе апублікаваць 16 ліпеня.