6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вывучае пытанне выдачы бясплатных віз на турыстычныя фестывалі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко на міжнародным кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Шамко нагадаў, што ў Беларусі ўжо ёсць практыка вызвалення ад консульскага збору ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў. "Цяпер спартсмен можа атрымаць візу ў аэрапорце за 5-7 мінут. Напрыклад, у бліжэйшы час у Мінску стартуе чэмпіянат свету па хакеі сярод юніёраў, і ўсе пытанні па візах ужо адпрацаваны", - адзначыў ён. Цяпер прапрацоўваецца пытанне падрыхтоўкі календара турыстычных падзей, на якія замежным грамадзянам можа быць выдадзена бясплатная віза.
Міністр спорту і турызму расказаў, што калі будзе зацверджаны каляндар турыстычных падзей, то любы жадаючы наведаць мерапрыемства з гэтага спіса пасля набыцця білета на яго і браніравання гасцініцы зможа атрымаць візу ў сябе ў краіне або ў беларускім аэрапорце без спагнання консульскага збору.
Паводле слоў Аляксандра Шамко, урад падтрымлівае гэту ініцыятыву і лібералізацыя візавага рэжыму для турыстаў будзе прадаўжацца.