20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе. Гэта пацвердзіў кіраўнік спраў Беларускага саюза канькабежцаў Аляксей Хатылёў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Турнір лепшых фігурыстаў Старога Свету пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года. Плануецца, што чэмпіянат прыме "Мінск-Арэна".
Акрамя сталіцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2019 прэтэндавалі Заграб, Грац, Кіеў і Талін. Кантынентальны форум у 2017 годзе адбудзецца ў чэшскім горадзе Астрава, у 2018 годзе турнір прыме Масква.