24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала права прыняць у бягучым годзе маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Рашэнне было прынята сёння на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе. Канкурэнтам Беларусі за права прыняць маладзёжны чэмпіянат была Аўстрыя.
Турнір пройдзе з 8 па 14 снежня. У барацьбе за адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён сапернікамі маладзёжнай зборнай Беларусі будуць равеснікі з Аўстрыі, Славеніі, Даніі, Латвіі і Нарвегіі.
У 2021 годзе Беларусь сумесна з Латвіяй прыме чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне сярод нацыянальных зборных.