30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе пазмагацца за права правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 або 2022 годзе. Аб гэтым заявіў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі, паведамляе БЕЛТА.
"Мы пастараемся атрымаць чэмпіянат свету, які пройдзе ў 2021 годзе. Думаю, у 2021 або 2022 гадах нам цалкам рэальна стаць гаспадарамі турніру. Тым больш што на кожным кангрэсе ІІХФ усе ўспамінаюць, як у нас добра прайшоў сусветны форум", - расказаў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі.
Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску прайшоў у маі 2014 года, па арганізацыі і правядзенні такіх маштабных спартыўных мерапрыемстваў атрымаў высокую ацэнку ў балельшчыкаў і спецыялістаў.