16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Павел Хадасевіч заваяваў залаты медаль Гран-пры па цяжкай атлетыцы ў Гаване, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Выступаючы ў вагавой катэгорыі 96 кг, беларускі спартсмен не пакінуў сапернікам ніякіх шанцаў на перамогу. У суме дваябор'я Павел Хадасевіч набраў 373 кг (170+203). Серабро ў мексіканца Хасэ Луіса Лопеса - 341 кг (151+190), бронзавым прызёрам стаў француз Брандон Ватард - 336 (140+196).
Да гэтага ў кубінскай сталіцы золата заваявалі беларусы Дзіяна Майсяевіч і Пётр Асаёнак, а Аліна Шчапанава і Андрэй Фралоў сталі ўладальнікамі бронзавых узнагарод.