3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прабіўся ў трэці раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У 1/32 фіналу беларус перамог канадскага тэнісіста Вашэка Паспішыла - 6:3, 6:4, 7:6 (7:5). У першым крузе Ілья Івашка перамог амерыканца Тэніса Сандгрэна (91) - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4.
У жаночым турніры US Open у 1/16 фіналу згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі. Арына Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Даніэль Колінз, Вікторыя Азаранка будзе сапернічаць з іспанскай тэнісісткай Гарбінье Мугуруса.