2 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Юрый Шчарбацэвіч прабіўся ў фінал спаборніцтваў па стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў кваліфікацыі беларускі стралок набраў 1176 ачкоў і ўвайшоў у лік васьмі фіналістаў, якія паспрачаюцца за алімпійскія медалі. Лепшы рэзультат у кваліфікацыйнай стадыі паказаў расійскі спартсмен Сяргей Каменскі, у актыве якога 1183 ачкі.
Фінал у гэтай дысцыпліне стралковага спорту адбудзецца сёння.