22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у чвэрцьфінал турніру серыі ATP Challenger Tour у грузінскім Качрэці з прызавым фондам $41 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў матчы 1/8 фіналу беларус, які займае 275-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамог чылійскага тэнісіста Маціяса Сота, які знаходзіцца на 384-й пазіцыі, - 6:4, 6:3. У чвэрцьфінале апанентам Ягора Герасімава будзе француз Робін Бертран (374-ы нумар рэйтынгу АТР). У першым крузе беларус перамог у дзвюх партыях кіпрскага тэнісіста Менелааса Ефстатыу (1086) - 6:4, 6:4.
Пераможца спаборніцтваў у Качрэці стане вядомы 25 мая.