28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучаецца да Канвенцыі аб правах інвалідаў. Указ ад 24 верасня 2015 года нумар 401 "Аб падпісанні Рэспублікай Беларусь Канвенцыі аб правах інвалідаў" апублікаваны 26 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Канвенцыя аб правах інвалідаў прынята Генеральнай асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку 13 снежня 2006 года, уступіла ў сілу 3 мая 2008 года.
Канвенцыя накіравана на забеспячэнне поўнага ўдзелу інвалідаў у грамадзянскім, палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці грамадства (сацыяльную інтэграцыю), ліквідацыю дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці, абарону інвалідаў і ажыццяўленне імі ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама на стварэнне эфектыўных прававых механізмаў забеспячэння гэтых правоў.