14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь атрымала сертыфікат за ўклад у дзейнасць Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА). Такая інфармацыя размешчана на сайце Белгідрамета, паведамляе БЕЛТА.Генеральны дырэктар СМА
Петэры Таалас уручыў першаму намесніку начальніка Белгідрамета Марыі Гермянчук сертыфікат, які пацвярджае ўклад беларускай гідраметэаслужбы ў вырашэнне пытанняў, звязаных з праблемамі навакольнага асяроддзя, стыхійнымі бедствамі, зменлівым кліматам і станам водных рэсурсаў. "Атрыманы дакумент таксама падкрэслівае важнасць даследаванняў, маніторынгу і праводзімай штодзённай работы беларускіх спецыялістаў (сіноптыкаў, гідролагаў, кліматолагаў і многіх іншых)", - адзначаецца ў паведамленні Белгідрамета.Узнагароджанне прайшло ў ходзе канферэнцыі СМА ў Жэневе (Швейцарыя). Спецыялісты абмеркавалі пытанні клімату і надвор'я, перспектывы развіцця партнёрства і супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўку стратэгічнага плана Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі на 2020-2023 гады.