3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія правядуць серыю сумесных мерапрыемстваў да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў Маскве на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, у святочным парадзе ў Мінску з нагоды юбілею Перамогі прымуць удзел і расійскія падраздзяленні. Акрамя таго, адбудзецца шэраг канферэнцый, форумаў, алімпіяд і іншых мерапрыемстваў.
"Для нашых народаў юбілей Перамогі - свяшчэннае свята", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.