10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Барысаўчанка Кацярына Перапячаева стала чэмпіёнкай свету па більярдным спорце ў раздзеле "піраміда", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінале турніру ў Алматы беларусцы процістаяла вопытная расіянка Дзіяна Міронава. Агульны лік вырашальнага матчу - 5:2. Раней більярдыстка з Барысава заваёўвала сярэбраную і чатыры бронзавыя ўзнагароды сусветнага форуму. У гісторыі беларускага більярда залатая ўзнагарода другая. Упершыню на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Алена Бунас, якая перамагла ў 2007 годзе.
У спаборніцтвах сярод мужчын званне чэмпіёна свету заваяваў Дзмітрый Белазёраў з Украіны.