1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пасля адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ўзнялася на 14-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам турніру ў Мельбурне Вікторыя знаходзілася на 16-й пазіцыі, а дайшоўшы да чвэрцьфіналу, дабавіла ў свой актыў 190 балаў і цяпер мае 2935 ачкоў. Трыумфатар Australian Open-2016 немка Ангеліка Кербер, якая абыграла Азаранка на шляху да перамогі, узнялася з шостага на другое месца ў сусветным рэйтынгу. Амерыканка Серэна Уільямс, нягледзячы на паражэнне ў фінале ад Кербер, па-ранейшаму з вялікім адрывам узначальвае сусветны рэйтынг.
Топ-10 рэйтынгу ВТА:
1. Серэна Уільямс (ЗША) - 9245 ачкоў,
2. Ангеліка Кербер (Германія) - 5700,
3. Сімона Халеп (Румынія) - 5545,
4. Агнешка Радваньска (Польшча) - 5210,
5. Гарбін Мугуруза (Іспанія) - 4991,
6. Марыя Шарапава (Расія) - 3672,
7. Флавія Пенета (Італія) - 3611,
8. Карла Суарэс-Навара (Іспанія) - 3595,
9. Петра Квітава (Чэхія) - 3582,
10. Люсі Сафарава (Чэхія) - 3580.
У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі - Вольга Гаварцова займае 74-е месца, набраўшы 815 ачкоў, у Аляксандры Сасновіч 678 балаў і 99-я пазіцыя. Пераможца юніёрскага Australian Open 17-гадовая мінчанка Вера Лапко займае 538-е месца, маючы 49 ачкоў. У наступны ўік-энд жаночая зборная Беларусі правядзе матч першага раунда Кубка Федэрацый у другой Сусветнай групе ў гасцях у каманды Канады. Сустрэча пройдзе 6-7 лютага ў Квебеку.