3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі пераможна стартавалі ў жаночым парным разрадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Вікторыя Азаранка і Сафія Кенін з ЗША ў матчы першага круга за паўтары гадзіны перамаглі аўстралійскі дуэт Элен Перэс / Сторм Сандэрс - 2:6, 6:2, 6:2.
Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс усяго за 50 мінут узялі верх над аўстралійска-амерыканскім тандэмам Арына Радзівонава / Сабрына Сантамарыя - 6:2, 6:0.
Сёння позна ўвечары Арына Сабаленка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Вікторыя Азаранка (27) сустрэнуцца паміж сабой у паядынку 1/32 фіналу адзіночнага разраду. Гэта будзе другі вочны матч дзвюх лепшых беларускіх тэнісістак на турнірах пад эгідай WTA. У першым раўндзе US Open-2019 Арына Сабаленка перамагла Вікторыю Азаранка ў трохсэтавым паядынку - 3:6, 6:3, 6:4.
Таксама сёння беларуска Вольга Гаварцова (130) згуляе ў другім раўндзе з амерыканскай тэнісісткай Слоан Стывенс (39).
Заўтра яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (106) у паядынку 1/16 фіналу сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (35), якая напярэдадні ў другім крузе перамагла беларуску Веру Лапко (351) - 6:3, 6:3.
Адкрыты чэмпіянат ЗША завершыцца ў Нью-Ёрку 13 верасня.