6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль авіяцыйнага спорту пад адкрытым небам "#пранеба-2016" пройдзе 30 і 31 ліпеня на аэрадроме "Баравая", паведамілі БЕЛТА ў ДТСААФ Беларусі.
Гэта ўжо другі такі фестываль. Госці змогуць паглядзець на захапляючыя верталётныя гонкі з удзелам лепшых экіпажаў з пяці краін свету, захапіцца нацыянальным парашутным рэкордам: 40 чалавек збяруць у небе вялікую фігуру.
Акрамя таго, плануюцца дэманстрацыйныя палёты, экскурсіі па музеі авіятэхнікі, канцэртная праграма. На фестывалі таксама арганізуюць фотазоны і забавы для дзяцей. Самыя ўдачлівыя змогуць выйграць палёт на паветраным шары або скачок з парашутам у адным з конкурсаў.
Арганізатары фестывалю - Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту і ДТСААФ.