6 сакавіка, Зорны гарадок /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў прайшлі ўрачыстыя провады асноўнага і дубліруючага экіпажаў ЭП-21 на касмадром Байканур з удзелам членаў іх сем'яў і блізкіх сваякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася раней, у складзе асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі ўваходзяць касманаўт Раскосмасу Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту беларуска Марына Васілеўская і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.
У складзе дубліруючага экіпажа - касманаўт Раскосмасу Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту беларуска Настасся Лянкова і астранаўт НАСА Дональд Пеціт.