31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка пасля адкрытага чэмпіянату Аўстраліі засталася на другой пазіцыі ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На кортах "Мельбурн-Парка" лепшая на сённяшні дзень беларуская тэнісістка дабралася да 1/8 фіналу, дзе ўступіла эстонцы Каі Канэпі. Цяпер у актыве Арыны Сабаленка 5698 ачкоў.
Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, якая таксама выбыла ў 4-м раўндзе Australuan Open, знаходзіцца на 18-м радку (2356 ачкоў), Аляксандра Сасновіч займае 73 месца (923), у Вольгі Гаварцовай 131-я пазіцыя (557), Юлія Гатоўка на 180-м месцы (369).
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8331 ачко;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 5698;
3. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 5533;
4. Іга Свёнтак (Польшча) - 4456;
5. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4452;
6. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4429;
7. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4195;
8. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4071;
9. Анет Кантавейт (Эстонія) - 3871;
10. Даніэль Колінз (ЗША) - 3071.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 48-е месца (1159), у Ягора Герасімава 104-я пазіцыя (714).
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 015 ачкоў;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 125;
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7780;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 7170;
5. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 6875;
6. Матэа Берэціні (Італія) - 5278;
7. Андрэй Рублёў (Расія) - 4830;
8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4065;
9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3923;
10. Янік Сінер (Італія) - 3705.