25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на 4-м месцы ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Тыдзень таму перад турнірам у Штутгарце лепшая беларуская тэнісістка таксама займала чацвёртую пазіцыю, маючы ў сваім актыве 4711 ачкоў. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 17-м месцы (2281 бал), яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч займае 50-ю пазіцыю (1123).
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 7181 ачко;
2. Паўла Бадоса (Іспанія) - 5045;
3. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4885;
4. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4711;
5. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4651;
6. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4511;
7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4207;
8. Даніэль Колінз (ЗША) - 3151;
9. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 3070;
10. Унс Джабір (Туніс) - 3015.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка па-ранейшаму займае 44-е месца (1099), яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў знаходзіцца на 150-й пазіцыі (412). На гэтым тыдні абодва беларускія тэнісісты згуляюць на турніры ў нямецкім Мюнхене.
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 8400;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8080;
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7465;
4. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5770;
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5770;
6. Матэа Берэціні (Італія) - 4570;
7. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4110;
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4025;
9. Карлас Алькарас (Іспанія) - 4827;
10. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3625.