22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка займае 8-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам першага ў новым сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, Арына Сабаленка была на 7-й пазіцыі. На кортах "Мельбурн Парка" яна дабралася да 1/8 фіналу адзіночнага разраду і апусцілася на адзін радок, маючы ў сваім актыве 4810 балаў. У парным рэйтынгу Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс, якія выйгралі ў Мельбурне спаборніцтва жаночых дуэтаў, займаюць вядучыя пазіцыі. Чэмпіёнка Australian Open японская тэнісістка Наомі Осака перамясцілася з трэцяга на другое месца. Беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 14-й пазіцыі, маючы 3535 ачкоў, у Аляксандры Сасновіч 838 балаў і 96-е месца, Вольга Гаварцова займае 138-ю пазіцыю, набраўшы 572 ачкі.
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 1986 ачкоў,
2. Наомі Осака (Японія) - 7835,
3. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5370,
6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
7. Серэна Уільямс (ЗША) - 4915,
8. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4810,
9. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4735,
10. Петра Квітава (Чэхія) - 4571.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) найлепшы з беларусаў Ягор Герасімаў займае 83-е месца (854 балы), Ілья Івашка знаходзіцца на 111-й пазіцыі (681), Уладзімір Ігнацік - на 334-м радку (132).
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 030,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,
3. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 9735,
4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,
5. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,
6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6595,
7. Аляксандр Звераў (Германія) - 5615,
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4609,
9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3480,
10. Матэа Берэціні (Італія) - 3480.