1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзясятая ракетка свету Арына Сабаленка з перамогі над амерыканкай Кока Вандэвеге - 6:3, 6:3 стартавала на турніры 2019 Mubadala Silicon Valley Classic з прызавым фондам больш як $876 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусцы спатрэбілася крыху больш за гадзіну, каб перамагчы саперніцу. У 1/4 фіналу Арына Сабаленка сустрэнецца з іспанкай Карлай Суарэс Навара.
У Сан-Хасэ выступае і Вікторыя Азаранка, якая пасля перамогі ў першым крузе над Армані Тан з Францыі, раніцай 2 жніўня сустрэнецца з Даннай Векіч з Харватыі.