Фота Беларускай тэніснай федэрацыі
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала на US Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэчу з амерыканкай Даніэль Колінс (37) Сабаленка пачала магутна, выйграўшы першую партыю з лікам 6:0. Затым саперніца ўзяла рэванш - 6:4, а ў вырашальным сэце Арына зноў дасягнула поспеху - 6:4.
Да гэтага дзве беларускія тэнісісткі таксама паспяхова правялі свае першыя паядынкі: Вера Лапко (72) перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнка (86) - 6:3, 6:3, Вікторыя Азаранка (79) узяла верх над славачкай Вікторыяй Кужмавай (56) - 6:3, 7:5, Аляксандра Сасновіч (33) перамагла швейцарскую тэнісістку Белінду Бенчыч (38) - 2:6, 6:1, 6:2.