2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспрачаецца сёння за выхад у паўфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $7,6 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім чвэрцьфінальным матчы саперніцай другой ракеткі будзе егіпецкая тэнісістка Маяр Шэрыф, якая займае 59-е месца ў сусветным рэйтынгу. Гэта будзе іх першы паядынак на турнірах пад эгідай WTA. У выпадку поспеху ў чвэрцьфінале Сабаленка ў 1/2 фіналу сустрэнецца з пераможцай матчу паміж грачанкай Марыяй Сакары (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і румынкай Ірынай Камеліяй Бегу (35).
На шляху да чвэрцьфіналу Арына Сабаленка па чарзе абыграла Сарану Кырсцю (44) - 6:4, 6:3, калумбійку Камілу Асарыа (115) - 6:4, 7:5 і расіянку Міру Андрэеву (194) - 6:3, 6:1. У 2021 годзе Арына Сабаленка станавілася пераможцай такога турніру.
Спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершацца 7 мая.