3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка намініравана на званне лепшай тэнісісткі свету ў верасні. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БЕЛТА.
У мінулым месяцы Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане і цяпер займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Акрамя беларускі на званне лепшай тэнісісткі першага асенняга месяца прэтэндуюць шостая ракетка планеты японка Наомі Осака і чэшка Караліна Плішкава, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу.