5 лістапада, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Выстаўка скульптуры, керамікі і графікі Сальвадора Далі і Пабла Пікаса адкрываецца ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі ўстановы.
На ёй будуць прадстаўлены больш за 100 работ двух вялікіх іспанскіх майстроў сучаснасці. Гэта графіка і самыя знакамітыя скульптуры Далі, сярод якіх "Жанчына ў агні", "Сюррэалістычныя кветкі", а таксама карціны і керамічныя работы Пабла Пікаса. Наведвальнікам выстаўкі прадставіцца рэдкая магчымасць параўнаць двух геніяў і супаставіць іх бачанне і думкі аб жанчынах, карыдзе, гарачай Іспаніі і шмат іншым.
Прадстаўленая экспазіцыя - калекцыя расійскага бізнесмена і мецэната Аляксандра Шадрына. Паводле слоў арганізатараў, усе экспанаты - арыгінальныя. Калекцыя фарміравалася на працягу апошніх 15 гадоў, многія з прадметаў былі набыты ў Парыжскім музеі Сальвадора Далі, у калекцыянераў, у галерэях і аўкцыённых дамах Еўропы.
Выстаўка, арганізатарамі якой з'яўляюцца карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі і Аляксандр Шадрын, прадоўжыцца па 6 снежня.