15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аперацыі з выкарыстаннем раздрукаванай на 3D-прынтары мадэлі сэрца асабліва перспектыўныя ў дзіцячай кардыяхірургіі, паведаміў журналістам урач-кардыяхірург Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Віталь Адзінцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першыя паспяховыя аперацыі з прымяненнем названай тэхналогіі ў Беларусі прайшлі ў канцы студзеня і лютым. Пацыентамі сталі двое мужчын, у якіх была дыягнаставана гіпертрафічная кардыяміяпатыя. Паводле слоў Віталя Адзінцова, гэта было першым крокам. Далей выкарыстанне новай тэхналогіі можна будзе распаўсюдзіць на іншыя паталогіі. Напрыклад, для лячэння анеўрызмы жалудачка сэрца, дылатацыйнай кардыяміяпатыі. Магчымасці 3D-мадэлявання можна распаўсюдзіць асабліва для лячэння дзіцячых прыроджаных парокаў сэрца. "Мы лічым, што гэта вельмі перспектыўны напрамак", - сказаў урач.
Гіпертрафічная кардыяміяпатыя - захворванне даволі рэдкае. У Беларусі ўсяго каля 400-500 пацыентаў з такім дыягназам. З абструктыўнай формай калі паказана аперацыя, амаль 25 працэнтаў ад агульнай колькасці. Пацыентаў з такім захворваннем пачалі аперыраваць у снежні 2007 года. Першую аперацыю выканаў Юрый Астроўскі. З таго часу штогод аперыруецца ад 10 да 18 выпадкаў. Усяго ў РНПЦ на сёння ўмяшанне выканана 106 пацыентам.