4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У святочных мерапрыемствах Мінска, прысвечаных Дню Незалежнасці, прынялі ўдзел амаль 680 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гледачамі парада войскаў Мінскага гарнізона і творчага паказу ў гонар Дня Незалежнасці, якія адбыліся 3 ліпеня каля стэлы "Мінск - горад-герой", сталі больш як 350 тыс. чалавек. Больш як 255 тыс. мінчан і гасцей горада сталі ўдзельнікамі вечярняга гала-канцэрта. У раённых святочных мерапрыемствах паўдзельнічалі больш як 65 тыс. чалавек", - паведаміў Павел Скалабан.
Цэнтральныя мерапрыемствы Дня Рэспублікі 3 ліпеня разгарнуліся каля стэлы "Мінск- горад-герой". Тут прайшлі парад войскаў Мінскага гарнізона, гала-канцэрт "Беларусь, я люблю цябе", а таксама традыцыйная акцыя "Спяём гімн разам".
Канцэрт "Ганаруся табой, Беларусь!", выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці адбыліся каля Палаца спорту. Раённыя святы прайшлі ва ўсіх сталічных парках, а таксама на тэрыторыі Верхняга горада.-