Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Стд 2024

Амаль 521 тыс. турыстаў наведалі Белавежскую пушчу ў 2023 годзе

Амаль 521 тыс. турыстаў наведалі Белавежскую пушчу ў 2023 годзе
Фота з архiва

25 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" ў 2023 годзе наведалі каля 521 тыс. турыстаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела турызму, маркетынгу і рэкламы нацпарка Аксана Багалейша.

Турыстычны паток у параўнанні з 2022 годам вырас на 6 працэнтаў. У тым ліку ў пушчы прынялі больш як на трэць больш іншаземцаў - 74 тыс. Адначасова з культурна-масавым турызмам актыўна развіваўся экалагічны, арганізоўваліся экскурсіі ў дзікую прыроду, сафары-туры.

"Усе напрамкі турызму развіваюцца раўнамерна, у залежнасці ад сезона некаторыя з іх больш папулярныя. У цёплую пару года найбольш запатрабаваны веламашруты, зімой - маёнтак Дзеда Мароза", - звярнула ўвагу Аксана Багалейша. Дарэчы, у мінулым годзе казачная сядзіба стала эпіцэнтрам гулянняў. У нацыянальным парку маштабна адзначылі 20-годдзе маёнтка Дзеда Мароза. За гэтыя гады ў яго ў гасцях пабывала больш за 2,1 млн чалавек.

Паралельна ў нацыянальным парку займаліся добраўпарадкаваннем і рэканструкцыяй турыстычных аб'ектаў, месцаў адпачынку. Работы прадоўжацца і ў гэтым годзе.

"Падрыхтаваны каляндар турыстычных падзей на 2024 год. Штомесяц у нас ёсць мерапрыемствы, якія будуць цікавыя турыстам, - расказала Аксана Багалейша. - Праводзіны Снягурачкі ў бягучым годзе запланаваны на 17 лютага ў маёнтку Дзеда Мароза. Раней аб'ядноўвалі гэту падзею з масленічнымі мерапрыемствамі. У гэтым годзе вырашылі зрабіць Масленіцу 16 сакавіка ў Археалагічным музеі пад адкрытым небам. Такое ноу-хау будзе. Турыстам падабаецца адкрыццё веласезона, якое запланавана на красавік".

Запланаваны тэматычныя экскурсіі, фестываль самадзейнай творчасці, Купалле, свята варэння, дзень жывой археалогіі і іншыя мерапрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі