30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 3 млн 685 тыс. беларусаў. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, больш за 4 млн 804 тыс. беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19.
Адну дозу вакцыны таксама атрымалі 900 падлеткаў ва ўзроставай групе 12-17 гадоў.
Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 51,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 39,4 працэнта насельніцтва.