22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана ў жаночым адзіночным катанні Аліна Загітава правяла трэніроўку на лёдзе "Мінск-Арэны" перад стартам чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Занятак на лёдзе галоўнай крытай арэны сталіцы Беларусі доўжыўся сёння каля гадзіны. Расіянка адпрацоўвала розныя элементы, якія гледачы могуць убачыць ужо ў кароткай праграме выступлення 23 студзеня. У час заняткаў Аліна Загітава адзначыла добрую якасць лёду, а раней яна заявіла, што ў яе планы на мінскім чэмпіянаце Еўропы ўваходзіць барацьба за самыя высокія месцы. Асноўнымі канкурэнткамі алімпійскай чэмпіёнкі ў "Мінск-Арэне" стануць маладыя расійскія фігурысткі Станіслава Канстанцінава і Соф'я Самадурава.
Спаборніцкая праграма ў жаночым адзіночным катанні пройдзе на працягу двух дзён: 23 студзеня ў 11.45 стартуе кароткая праграма, а медалісты вызначацца 25 студзеня па выніках выступлення ў адвольнай праграме.