Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2024

Алімпіяда-2024: плыўчыха Шкурдай прайшла ў паўфінал на дыстанцыі 200 м на спіне

Алімпіяда-2024: плыўчыха Шкурдай прайшла ў паўфінал на дыстанцыі 200 м на спіне

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай прадаўжае выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзённую праграму чацвярга ў плавальным басейне адкрылі папярэднія заплывы на дыстанцыі 200 м на спіне ў дзяўчат. Менавіта ў гэтай дысцыпліне беларуска Настасся Шкурдай заваявала бронзу лютаўскага чэмпіянату свету ў Досе. Сёння брастаўчанка ўпэўнена прайшла кваліфікацыю ў паўфінал - у трэцім адборачным заплыве Шкурдай паказала час 2 мін. 09,64 сек., які ў агульнай табліцы аказаўся сёмым сярод 27 дзяўчат.

Паўфінал з удзелам беларускі адбудзецца сёння вечарам, арыенціровачны час пачатку - 22.10 па мінскім часе. Для прадаўжэння барацьбы за медалі Настассі неабходна трапіць у мацнейшую васьмёрку сярод 16 спартсменак. Раней выступленні на Алімпіядзе ў Парыжы завяршылі нашы Аліна Змушко і Ілья Шымановіч, лепшым вынікам Змушко стала 8-е месца на стаметроўцы брасам, а Шымановіч у гэтым жа відзе быў 10-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі