27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў Будапешце. Гэта першая ўзнагарода беларусаў на сусветным першынстве ў Венгрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне Герасіменя фінішавала трэцяй з рэзультатам 27,23 сек. Золата ў гэтай дысцыпліне ў бразільянкі Эцьен Медэйрас (27,14 сек), серабро ўзяла кітайская спартсменка Юань Хуэй Фу (27,15 сек).
Спаборніцтвы ў венгерскай сталіцы прадоўжацца да 30 ліпеня.