26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал ЧС па плаванні ў Будапешце (Венгрыя) на сваёй кароннай дыстанцыі - 50 м на спіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.Аляксандра Герасіменя ў паўфінале пераадолела каронную дыстанцыю за
27,54 сек. Гэта трэцяе месца ў заплыве і сёмае па выніках двух паўфіналаў. Лепшы рэзультат паўфіналаў паказалі бразільская спартсменка, чэмпіёнка свету-2014 Эцьен Медэйраш - 27,18 сек, Яньхуі Фу з Кітая - 27,19 сек і прадстаўніца ЗША Кэтлін Бэйкер - 27,48 сек. За ўзнагароды спартсменкі пазмагаюцца 27 ліпеня.Беларус Ілья Шымановіч у фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м брасам аказаўся восьмым з рэзультатам 27,27 сек. Залатую ўзнагароду заваяваў брытанец Адам Піці, пераадолеўшы дыстанцыю за 25,99 сек. Другое месца дасталася Джааа Гомесу Джуніёру з Бразіліі, які фінішаваў з часам 26,52 сек. На трэцюю прыступку п'едэстала падняўся Камеран ван дэр Бург з рэзультатам 26,60 сек (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).
Чэмпіянат свету па водных відах спорту завершыцца ў Будапешце 30 ліпеня.-